Мэта: удасканаленне адукацыйнага асяроддзя, арыентаванага на забеспячэнне якасці адукацыі навучэнцаў, праз стварэнне ўмоў для развіцця і самаразвіцця асобы навучэнца і настаўніка ў адпаведнасці з іх індывідуальнымі здольнасцямі, асобаснымі якасцямі, кампетэнтнасцямі і актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства.
Задачы
дзейнасці ўстановы адукацыі на 2025/2026 навучальны год:
- Стварыць умовы для дынамічнага росту якасці адукацыі праз:
- фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці ў навучэнцаў;
- выкарыстанне новых форм у рабоце з высокаматываванымі, адоранымі навучэнцамі на аснове пераемнасці, раскрыццё іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу;
- развіццё здароўезберагаючага асяроддзя, бяспечных умоў функцыянавання ўстановы адукацыі;
- укараненне эфектыўных, эканамічна-мэтазгодных алгарытмаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі.
2. Садзейнічаць паспяховай сацыялізацыі асобы вучня праз:
-фарміраванне патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь;
- развіццё дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, валанцёрскага руху, вучнёўскага самакіравання;
- прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, культуры бяспекі жыццядзейнасці, каштоўнасных і беражлівых адносін да энергарэсурсаў, матэрыяльнага асяроддзя, усвядомленага выбару прафесіі.
3. Забяспечыць умовы для захавання і развіцця кадравага патэнцыялу праз:
- павышэнне прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў;
- стымуляванне педагогаў да прафесійнага самаразвіцця і творчага самавыяўлення;
- забеспячэнне аховы працы і захаванне працоўнай дысцыпліны.
разгарнуць » / « згарнуць