Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.03.26

РУМО для учителей белорусского языка и литературы

09.03.2026 у дзяржаўнай установе адукацыі "Варатынская сярэдняя школа Бабруйскага раёна" адбылося вучэбна-метадычнае пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме  "Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры для фарміравання ў вучняў праз змест вучэбнага матэрыялу сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі". Аб значэнні выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў для фарміравання сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі ўдзельнікам РМВА расказала Чайко В.Т. Педагагічным вопытам аб рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу  на розных этапах урокаў беларускай мовы і літаратуры падзялілася Кур'яновіч С.І. Парахневіч Г.А., настаўнік Варатынскай СШ правяла з прысутнымі практыкум “Выхаваўчы патэнцыял урока: ад тэорыі да практыкі". У ходзе практыкума настаўнікам былі прапанаваны актыўныя метады навучання, з дапамогай якіх на вучэбных занятках рэалізуецца выхаваўчы патэнцыял. Настаўнікі з задавальненнем працавалі з тэкстамі рознай накіраванасці, гулялі ў "Арфаграфічнае лато" і "Даміно", а таксама стваралі старонкі беларускіх пісьменнікаў у сацыяльнай сетцы Instagram 

Раздзелы сайта